Імгненны плацеж можна адправіць у любы час з сістэм інтэрнэт-банк і кліент-банк. Механізм не адрозніваецца ад алгарытму запаўнення плацежнага даручэння, але трэба выбраць прыкмету «Апрацоўка ў рэжыме 24/7». Плацёж з'яўляецца безадзыўным і выконваецца ў поўным аб'ёме.

Імгненнымі могуць быць любыя плацяжы за тавары, работы і паслугі. Гэта таксама датычыцца адлічэнняў у бюджэт. У якасці выключэнняў — плацяжы фізічным асобам, адкрыццё дэпазітаў і пагашэнне крэдытаў, якія пакуль ажыццяўляюцца толькі ў стандартным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0