Сябар Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў інтэрв'ю «Свабодзе» назваў фэйкамі некаторыя публікацыі СМІ аб пазіцыі Каардынацыйнай рады па пытаннях Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.

«Я такога не казаў, я казаў, што мы проста не разглядаем гэтых пытаньняў, гэтага няма ў парадку дня нашых дыскусій, у нас іншы парадак дня, унутраны. А то цяпер пачнуць гаварыць, што мы нібыта прарасійскія. Мы прабеларускія», — заявіў ён.

Таксама Павал Латушка назваў фэйкамі заявы прэм’ера Рамана Галоўчанкі аб тым, што апазіцыя прапануе аднавіць мяжу з Расіяй і правесці прымусовую беларусізацыю. Гэтыя пытанні на Каардынацыйнай радзе не разглядаліся, заявіў ён.

Галоўным патрабаваннем апазіцыі застаюцца адстаўка Лукашэнкі і правядзенне свабодных выбараў, на якіх грамадзяне вызначацца з далейшым палітычным і эканамічным курсам краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0