Губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнегер можа сыграць эпізадычную ролю ў новым фільмі пра Тэрмінатара.

Шварцэнегер кажа, што ў чацвёртым фільме пра Тэрмінатара, які атрымаў назву Terminator Salvation («Тэрмінатар: хай прыйдзе выратавальнік»), з’явіцца робат‑забойца, якога ён граў у самым першым фільме, які выйшаў на экраны ў 1984 годзе.

Губернатар сказаў, што гэта «клёва», што здымаюць працяг фільмаў пра Тэрмінатара.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?