• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
26.04.2009 / 13:13

Даказанае

Гродзенскі гісторык. Сябар Быкава. Адзін з удзельнікаў дысідэнцкай «гродзенскай групы». Гутарка з Барысам Клейнам, з нагоды выхаду кнігі ўспамінаў і гістарычных нарысаў «Недосказанное. Имена».

Гродзенскі гісторык. Сябар Быкава. Адзін з удзельнікаў дысідэнцкай «гродзенскай групы». З Барысам Клейнам, з нагоды выхаду кнігі ўспамінаў і гістарычных нарысаў «Недосказанное. Имена», гутарыць карэспандэнт «НН».

«Наша Ніва»: Як бы Вы ацанілі стан дысідэнцтва ў БССР у 60-70-я?

Барыс Клейн: У Беларусі 60-х такога дысідэнцкага руху, як у РСФСР, не было. Не ставала сваёй радыкальнай інтэлігенцыі. Не паўстала такога цэнтру духоўнай апазіцыі, якім зрабіўся ў Маскве часопіс «Новый мир». Шчыльнейшым быў і кантроль беларускага КДБ. Дый сама «праваабарончая» ідэя не выглядала гэтак прывабна, як у Маскве.

Аднак апазіцыйныя настроі праяўляліся. Асабліва заўважна — у Гродне. Бо ў Заходняй Беларусі адчуваліся не толькі маскоўскія «адлігі» і «замаразкі», сюды прарывалася вольнае паветра з Польшчы і Чэхаславаччыны. Тут лавілася польскае тэлебачанне, шмат хто чытаў варшаўскія газеты. Я нават выпісаў з Прагі «крамольную» чэхаславацкую газету Literarni listy.

Напэўна, новыя настроі дапамаглі мне заснаваць пры канцы 1950-х Гродзенскі народны ўніверсітэт культуры. Установу, якіх раней у СССР не было і быць не магло. Дзяржава матэрыяльна нас не падтрымала (адно далі памяшканне), але слухачы, гродзенцы, унеслі асабістыя грошы, а навучальную праграму мы самі намецілі і выконвалі без усякае партыйнае цэнзуры. Мы з Аляксеем Карпюком запрашалі лектараў, якіх хацелі, пісьменнікаў, артыстаў, навукоўцаў з Мінску, Вільні, Масквы. Вяліся адкрытыя публічныя абмеркаванні. Неверагодна, але факт: гэта адбывалася ў Гродне за колькі гадоў да «пражскай вясны».

«НН»: У кнізе Вы пішаце пра апазіцыйную «гродзенскую групу». Наколькі дзейнай сілай была тая група, чым канкрэтна яна займалася?

БК: «Гродзенская група» інтэлектуалаў-іншадумцаў, у якую, апрача мяне, уваходзілі пісьменнікі Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк, склалася да сярэдзіны 60-х. Гэта не быў нейкі антысавецкі падпольны цэнтр. Але было кола, якое лучыла нас, дзе мы выказвалі свае думкі і пачуцці. Спярша гутарылі пра пагрозу вяртання СССР да сталінізму. Годзе ў 1966-м асноўнай тэмай стала наша салідарнасць з польскай і чэхаславацкай дэмакратычнай апазіцыяй. Пасля ўварвання савецкіх войскаў у Прагу прыйшла перакананасць, што блізкі час цяжкіх грамадскіх бедстваў.

Да Быкава, слава якога штохвіліны расла, прыяжджалі пісьменнікі з розных гарадоў і з-за мяжы. Для вольнай (без праслухоўвання) гутаркі з гасцямі ладзіліся сустрэчы на прыродзе. У памяці застаўся сціплы пікнік на нёманскім беразе з удзелам Быкава, Карпюка, маскоўскага крытыка Валянціна Аскоцкага, паэта Ніла Гілевіча. Гэта было незадоўга да чэхаславацкіх падзеяў...

«НН»: Як прыняў Васіль Быкаў чэхаславацкія падзеі 68-га?

БК: Чэхаславакам у 68-м ён спачуваў, бо бачыў у тых падзеях адыход ад мёртвай савецкай мадэлі. Мне запомнілася сустрэча ў жніўні таго году на пешаходным мосце ля рэдакцыі газеты «Гродненская правда», калі я перадаў яму навіну: савецкія танкі ўвайшлі ў Прагу. Мы абодва былі прыгнечаныя гэтым, але не занурыліся ў дэпрэсію. Быкаў неўзабаве напісаў свайго «Сотнікава», як сам потым тлумачыў, не столькі ўспамінаючы вайну, колькі з пачуццяў, народжаных рэчаіснасцю.

«НН»: Ці ўлады ведалі пра групу? Ці лічылі яе небяспечнай?

БК: У пэўным сэнсе выплескам думак нашай групы быў ціск высокаталенавітай прозы Быкава на ўсе сегменты савецкай закасцянелай ідэалогіі. Годзе ў 1965-м гэты ціск адчула на сабе ўсёмагутнае ведамства дзяржбяспекі. Публікацыя аповесці «Мёртвым не баліць» зрабілася для таго ведамства сігналам: яны вырашылі разгарнуць усесаюзнае цкаванне пісьменніка, узяць яго «пад венік». Памятаю, пасля збліжэння з Быкавым, мне ад імя органаў прапанавалі, паабяцаўшы паспяховую навуковую кар’еру, быць сексотам. Я адмовіўся і ўвечары паведаміў пра спробу вярбоўкі Васілю.

Карпюк у траўні 1966-га выступіў на V з’ездзе пісменнікаў БССР з пратэстам з нагоды лекцый супрацоўнікаў КДБ у гродзенскіх школах, дзе яны выкрывалі Быкава за творы, нібыта «накіраваныя на падрыў савецкай улады і маральнае разбэшчвання моладзі».

Аб розгаласе маёй дзейнасці: кнігі «Найдено в архиве», публічных лекцый і лекцыяў у ВНУ, сведчаць і пададзеныя на мяне даносы. Дацэнт-філосаф Падафедаў у 1966 г. цвердзіў, што Клейн чытае лекцыі «з варожых пазіцыяў», ставіць пад сумнеў кіруючую ролю партыі. Потым мяне пазнаёмілі з даносамі прарэктара Гродзенскага педінстытута Барыса Фіха і літоўскага дацэнта Эўгеніюша Дырвеле (мы сустракаліся ў віленскіх архівах). Напісалі дастаткова для расправы ў 1971 г., калі мяне пазбавілі ўсіх навуковых званняў, права выкладаць, друкавацца, выступаць, свабодна выбіраць працу. Быкаву нават забаранілі спатыкацца са мной. Аднак у мяне з’явіліся студэнты-аднадумцы. У Педінстытуце арыштавалі студэнтаў Раманава і Каленчанку, іх заспелі, калі яны малявалі на партрэтах Леніна сімвалы Пражскай вясны. На допытах ад іх патрабавалі прызнацца, што яны ўсе рабілі пад уплывам выступаў Быкава і Карпюка.

«НН»: Вас пераследавалі як сіяніста. Наколькі моцна Вы пацярпелі ад гэтага?

БК: Я ніколі не быў ні ў якой сіянісцкай арганізацыі, але ў сакрэтным лісце на імя старшыні КДБ СССР Юрыя Андропава ў 1969 годзе «Пра палітычна шкодныя настроях сярод беларускіх пісьменнікаў Быкава і Карпюка» названа была і маё прозвішча, як «заўзятага антысаветчыка і сіяніста».

Годам пазней быў такі выпадак. У маі 1970 у Маскве склікалі прэсавую канферэнцыю з удзелам вядомых габрэяў, уключаючы Маю Плісецкую і Аркадзя Райкіна. Яны адзінадушна асудзілі «агрэсію» Ізраілю і запэўнілі, што савецкае габрэйства нічога супольнага з «гэтым ворагам сацыялізму» ня мае. Следам па ўсёй краіне арганізавалі публікацыю лістоў ад савецкіх габрэяў, якія ганілі Ізраіль. З Гродна дацэнт Фіх даслаў у «Советскую Белоруссию» гнюсны заказны артыкул, у якім выкрываў сіянізм, як «роднага брата фашызму». Сустрэўшыся з ім, я сказаў яму, што ён паступіў, як «навукоўца-лёкай». А тут і мне прапанавалі выступіць у «Гродненской правде» з падобным адкрытым лістом. Параіўшыся з сям’ёй і паведаміўшы Быкаву і Карпюку, я вырашыў адмовіцца. Я адказаў рэдакцыі, што не буду паўтараць за іншымі паклёп на свой народ.

Што да антыгабрэйскіх настрояў сярод насельніцва, то я, пакуль жыў перад вайной у Віцебску, іх не адчуваў. Пасля вайны, калі пераехаў у Гродна, таксама не сутыкаўся з праявамі нацыянальнай непрыязі. Антысемітызм інспіраваўся зверху, узмацняючыся ў пэўныя перыяды паводле дырэктываў з Масквы. Але, нягледзячы на дырэктывы, у самы розрух «справы дактароў» 1952 г., па якой прыцягнулі і майго бацьку, галоўнага ўрача чыгуначнай бальніцы Самуіла Клейна, начальнік Гродзенскага аддзялення чыгункі Петр Сівакоў не пабаяўся ўладкаваць мяне на працу юрыстам. Аднак, павінен адзначыць, што «навуковая наменклатура» рабіла мне ўсялякія перашкоды; таму абедзьве свае дысертацыі, кандыдацкую і доктарскую, давялося абараніць не ў Мінску, а ў Вільні.

«НН»: Цяпер у Гродна актыўна руйнуецца гістарычная забудова. Ці адбывалася падобнае руйнаванне ў 60-70-я? Наагул, на Вашу думку, наколькі моцная гістарычная памяць у гродзенскай эліты?

БК: Яшчэ ў 60-я пытанне гістарычнай забудовы турбавала нашу «групу». Мы з Карпюком спрабавалі ратаваць ад разбурэння ўнікальную частку вуліцы Ажэшкі, яшчэ ў ХVIII ст. забудаваную дамамі рамеснікаў. На просьбы і пратэсты старшыня Гродзенскага гарвыканкаму Ахрыменка адказаў камандай: «Прыспешыць знос будынкаў!». Пры канцы 70-х у Гродне разгарнулася дыскусія пра захаванне гораду, якую ладзіў «Клуб маладой інтэлігенцыі». На адным з паседжанняў я з’явіўся з жонкай,Фрыдай Пугач, якая хацела асвятляць дыскусію ў газеце. Але на наступны дзень ёй забаранілі пісаць пра гэта, а мяне ў гаркаме папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у «антысавецкіх зборышчах».

Гэтак няўмольна накладалася кіроўная манаполія на гарадскі краявід. Спроба аспрэчыць разглядалася як наўпроставы замах на саму ўладу.

Ці пераадолены падобны менталітэт за цяперашнім часам? Хачу вярнуцца да нядаўняга эпізода, сведкам якога зрабіўся мой былы студэнт і калега, а цяпер дацэнт Гродзенскага і Ягелонскага ўніверсітэтаў Генадзь Семянчук. На прэзентацыю маёй кнігі, якая адбылася ў Гродзенскім універсітэце, не прыйшоў ніводзін выкладчык гістарычнага факультэту. Што тут казаць пра рашучасць інтэлігенцыі бараніць нейкія старыя камяніцы, калі яны шарахаюцца нават аднаго імя іншадумца.

«НН»: Як ставілася беларуская савецкая інтэлігенцыя да польскай меншасці ў Гродне?

БК: У 1987 г. Аляксей Карпюк накіраваў у Маскву ліст генсеку Гарбачову пра дыскрымінацыю палякаў у БССР. Ён пісаў, што беларусы ў Польшчы маюць нацыянальныя школы, ліцэі, кафедру, выдавецтвы, газеты. Але палякі ў Беларусі, якіх колькасна болей, не маюць нічога з пералічанага. Ён жа ўхваляў адпраўленне ў Маскву лістоў з раёнаў з просьбамі адкрыць дзённае навучанне па-польску.

Са шчырых гутарак з ім я добра запомніў, што польскае пытанне для яго было неадлучнае ад беларускага.

— Калі ў іх (палякаў) атрымаецца, — казаў ён не раз, — дык і для беларусаў будзе лепей. Ім патрэбны прыклад, каб раскатурхацца.

Мы з археолагам Генадзем Семянчуком правялі раскопкі ў Завоссі і ў Тугановічах на Наваградчыне, а пасля і ў Мерачаўшчызне на Палессі. Дзякуючы гэтаму былі адкапаныя падваліны старажытных будынкаў, а цяпер адноўлены сядзібы, дзе нарадзіліся Адам Міцкевіч і Тадэвуш Касцюшка.

Гутарыў Павал Касцюкевіч

Барыс Клейн - вітальнае слова, частка 1:

Барыс Клейн - вітальнае слова, частка 2:

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Палітыка і грамадства
Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Галоўнае
Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх