Акцыя працягнецца да 14 сакавіка. Усяго будзе 6 этапаў, кожны будзе доўжыцца 2 тыдні, за якія трэба здзейсніць па карце пакупкі мінімум на 200 рублёў. Што важна, неабавязкова здзяйсняць разавую буйную пакупку — неабходная сума можа быць назапашана некалькімі плацяжамі. Гэта могуць быць разлікі ў краме, кафэ, аптэцы або інтэрнэце, за выключэннем некаторых катэгорый.

Чым больш транзакцый, тым вышэйшыя шанцы. Калі, скажам, картай было аплачана не 200, а 400 рублёў, то сістэмай аўтаматычна выдаецца 2 гульнявыя коды — і шанцы падвойваюцца. Але трэба паспець выканаць ўмовы да канца этапа. Першы працягнецца да 3 студзеня, на наступны дзень пачнецца другі, праз 2 тыдні пасля гэтага — трэці, і гэтак далей.

Па выніках кожнага этапу будуць разыграныя 5 прызоў па 500 рублёў. Галоўны прыз у 20 000 рублёў знойдзе ўладальніка 22 сакавіка. Грошы будуць пераведзены на карту ўладальніка прыза. Падаходны падатак за пераможцаў выплаціць арганізатар — тым самым на памеры прызоў ён не паўплывае.

Каб прэтэндаваць на прызы, трэба карыстацца любой картай Visa ад БПС-Сбербанка. А яшчэ даць згоду на ўдзел у рэкламных гульнях у мабільным або інтэрнэт-банку «Сбербанк Анлайн».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0