Аляўціна скончыла журфак, але цяпер працуе капірайтарам у прыватнай фірме.

«Палітычна актыўнай яна не была, цэлымі днямі на працы. Хатні чалавек, па нядзелях была дома, на маршы не хадзіла, — апісвае дзяўчыну яе брат Ягор. — 

Яна мае пазіцыю па сітуацыі ў краіне, але яе не праяўляла».

Праўда, гэта не выратавала Аляўціну ад праблем.

«Прыйшлі двое ў цывільным. Гэта было каля 9-й раніцы. Яны чакалі Аляўціну пад пад’ездам: пачакалі, пакуль яна выгуляе сабак і, калі вярталася ў кватэру, яе і сустрэлі. Папрасілі праехаць з імі.

Аляўціна вярнулася пакінуць сабак, узяць рэчы і пашпарт. З ёю падняліся і тыя мужчыны. Яны казалі: мы ж без масак, давайце спакойна і мірна, паехалі з намі — нічога не будзе. Увечары ўжо будзеце дома», — расказала Вікторыя, жонка брата Аляўціны.

Але ўвечары Аляўціна дадому не вярнулася. Яе затрымалі на трое сутак.

«У выніку, мы знайшлі яе ў Маскоўскім РУУСе, адтуль яе адвезлі на Акрэсціна», — кажа Вікторыя.

Аляўціну вінавацяць у публічнай абразе прадстаўніка ўлады — а канкрэтна Лідзіі Ярмошынай. Дзяўчына ахарактарызавала старшыню ЦВК прыніжальным найменнем распусных жанчын.

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала скрыншот з абразай

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала скрыншот з абразай

«Абразай быў камент у дваровым чаце. У Аляўціны канфіскавалі тэлефон, праглядалі яго.

Канкрэтней штосьці будзе вядома ў пятніцу.

Пакуль дачка пад вартай, што будзе далей, не ведаю, я ўпершыню ў такой сітуацыі», — кажа мама дзяўчыны.

Абраза прадстаўніка ўлады караецца штрафам або абмежаваннем свабоды на тэрмін да 3 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0