Аляксей Кудзін падчас акцыі 10 жніўня. Фота Настассі Уткінай, Рэгіянальная газета

Аляксей Кудзін падчас акцыі 10 жніўня. Фота Настассі Уткінай, Рэгіянальная газета

«Ён не захацеў прымаць статус палітычнага бежанца ў Еўропе. Ён вярнуўся ў брацкую нам краіну. Правёў некалькі дзён у манастыры. Ён захацеў быць бліжэй да сваіх дзяцей, сваёй сям'і і сваім сябрам. Сёння ён напісаў ліст на імя Генеральнага пракурора з просьбай прыпыніць яго экстрадыцыю так як гэта пагражае яго здароўю і яго жыццю», — рассказаў яго сябра Вадзім Кырняла.

Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін браў удзел у жнівеньскіх пратэстах у Маладзечне, у якім жыве. Яго затрымалі, і Аляксей некалькі тыдняў правёў у следчым ізалятары ў Жодзіне. Пасля яго перавялі пад хатні арышт 21 жніўня.

19 лістапала ў Маладзечне павінен быў распачацца суд. Кудзіна абвінавачвалі па частцы 2 артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса — «Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак». Максімальная санкцыя — да пяці год пазбаўлення волі.

Але на пасяджэнне Аляксей не з’явіўся. Стала вядома, што ён пакінуў Беларусь. Пасля ён даў інтэрв'ю, дзе распавёў пра акалічнасці падзей у Маладзечне і свае ўцёкі.

«Усіх нюансаў свайго перакідання за кардон я раскрыць не магу». Баец Кудзін, які адправіў сілавіка ў накаўт, даў першае інтэрв'ю пасля ўцёкаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0