reform.by

reform.by

Таксама ён падпісаў загад аб тым, што да прызначэння новага дырэктара ягоныя абавязкі выконвае галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, паведамляе сайт кампаніі.

21 студзеня рада акцыянераў ЗАТ «БелаПАН» зацвердзіла заяву Наважылава аб звальненні і прызначыла Леўшыну дырэктарам кампаніі. Адначасова яна застаецца галоўным рэдактарам БелаПАН.

Нагадаем, што 14 студзеня ў офісе БелаПАН прайшоў ператрус, які доўжыўся каля трох гадзін. Канфіскаваныя рукапісныя запісы, фінансавая дакументацыя, каля дзясятка хард-дыскаў працоўных камп'ютараў, дыск сервера лакальнай сеткі, два нэтбукі, візітоўкі. Вобшук праводзіўся ў рамках крымінальнай справы экс-журналіста БелаПАНа Андрэя Аляксандрава. У 2014-2018 гадах ён займаў пасаду намесніка дырэктара БелаПАН.

Недзяржаўная інфармацыйная кампанія БелаПАН была заснаваная 19 лістапада 1991 года. Да чэрвеня 2018 г. яе кіраўніком быў Алесь Ліпай, які памёр у жніўні 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0