Здарэнне адбылося ноччу 12 лютага на вуліцы Старажоўскай.

Міліцыянер Дэпартамента аховы пачуў гук аўтамабільнай сігналізацыі і выйшаў на вуліцу паглядзець, што адбываецца. У гэты час па дарозе ішоў п’яны мужчына са шлагбаумам ў руках, паведамляе МУС.

Высветлілася, што 24-гадовы хлопец вырашыў прадэманстраваць таварышам смеласць. Таму ён зламаў «стралу» на стаянцы і пашкодзіў ёй некалькі машын. 

Яго даставілі ў РУУС. Вядома, што ён выкладае ў адной з ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0