Каб набыць Geely у пазыку, дастаткова ўнесці 10% ад яго кошту. У крэдыт можна ўзяць седаны Emgrand 7 і GE, красовер Atlas і ўседарожнік Emgrand X7. Грошы даюць і на куплю флагманскіх мадэляў-красовераў Coolray і Tugella, а таксама хэтчбэка GS.

Крэдыт можна ўзяць максімум на 7 гадоў. Працэнтная стаўка ў залежнасці ад долі асабістага ўкладу зніжана на 2 ці 3 гады і складае 9,9% гадавых. Пасля льготнага перыяду яна роўная стаўцы рэфінансавання (пакуль 7,75%) плюс 5,58%. Пагасіць крэдыт можна датэрмінова, дадатковых плацяжоў тады не спатрэбіцца.

У БПС-Ашчадбанку запэўнілі, што рашэнне аб выдачы крэдыту прымаюць на працягу аднаго працоўнага дня. Цікавасць да яго цяпер павышаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0