Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Беларусі 38 жанчын прызнаныя палітычнымі зняволенымі, у тым ліку некалькі журналістак і праваабаронцаў. Як мінімум с. Такія звесткі апублікаваў Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў нядзелю, 7 сакавіка, заклікаўшы напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын падтрымаць тых, хто аказаўся ў Беларусі ахвярамі палітычна матываваных пераследаў.

Паводле звестак арганізацыі, з пачатку выбарчай кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года супраць жанчын у Беларусі была распачатая як мінімум 141 крымінальная справа ў сувязі з іх палітычнымі перакананнямі.

«Як ніколі да гэтага, вялікая колькасць жанчын была кінута за краты па палітычных матывах», — канстатуюць праваабаронцы.

Як мінімум 17 жанчын у краіне па рашэнні суда знаходзяцца на хатняй хіміі (абмежаванне волі, пры якім асуджаны не накіроўваецца ў папраўчую ўстанову, але абавязаны выконваць шэраг правілаў, у тым ліку рэгулярна адзначацца ў міліцыі).

Жанчына, прысуджаная судом у Беларусі да самага суровага пакарання па палітычных матывах, — грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, затрыманая падчас маршу ў Мінску ў верасні 2020 года. Яна атрымала 2,5 года калоніі за тое, што сарвала маску з 22-гадовага супрацоўніка АМАПа Сяргея Кончыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0