Як было да 2018 года?

Прыехаўшы на месца здарэння, даішнікі пыталіся ў пацярпелага, ці просіць ён суровага пакарання для вінаватага. Калі ў пратакол заносілася такая пазнака, кіраўніцтва ДАІ выклікала вінаватага на разгляд, дзе прымалася рашэнне, ці забраць правы, ці абмежавацца штрафам.

Як было ў 2018-2021?

У заканадаўства ўнеслі змены. ДАІ прыязджала на месца здарэння і штрафавала вінаватага кіроўцу толькі за тое парушэнне, якое прывяло да аварыі — напрыклад, за праезд на чырвонае святло або парушэнне правілаў манеўравання. Дадатковага пакарання быць не магло.

Як стала з 1 сакавіка 2021?

Змянілася азначэнне «аварыйнай абстаноўкі». Цяпер пад ёй разумеюць не толькі вымушаную змену хуткасці ці кірунку руху, але і абсалютна любое пашкоджанне аўтамабіля. Таму калі ДАІ афармляе любое здарэнне, на кіроўцу складаюць пратакол і за прычыну аварыі (той самы праезд на чырвонае), і за стварэнне аварыйнай абстаноўкі. А гэта дадатковы штраф памерам ад 5 да 20 базавых велічынь з магчымасцю пазбавіць правоў на 2 гады.

Пры гэтым для вінаватага ў здарэнні па-ранейшаму захоўваецца магчымасць пазбегнуць дадатковага пакарання — дамовіцца з пацярпелым на еўрапратакол. Калі ДАІ не прыедзе на афармленне, то і караць нікога не зможа.

Нагадаем, еўрапратакол можна складаць, калі:

  1. У аварыі ўдзельнічалі толькі дзве машыны.
  2. Абодва кіроўцы цвярозыя, з правамі і са страхоўкамі.
  3. Няма шкоды здароўю кіроўцаў.
  4. Вінаваты прызнае свае віну.
  5. Памер шкоды не перавышае 800 еўра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0