Затрыманыя дзяўчыны, якія ў бел-чырвона-белай вопратцы шпацыравалі па праспекце Пераможцаў, паведамілі ў мінскай міліцыі.

У міліцыі адзначаюць, што частка затрыманых «з'яўляюцца членамі шматдзетнай сям'і і пражываюць у пабудаваным з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі прыватным доме ў Мінскім раёне». У доме выявілі «пратэсную» сімволіку.

Праводзіцца праверка. Іншых падрабязнасцяў няма.

Фотаздымкі дзяўчат у бел-чырвона-белай вопратцы і з парасонамі на праспекце Пераможцаў у Мінску з'явіліся 6 красавіка.

Праваабаронцы пракаментавалі затрыманне ўдзельнікаў «жаночага маршу».

Па іх інфармацыі, сёння ў Прылуцкай Слабадзе былі затрыманыя члены адной сям'і: дзве сястры, брат і іх мама.

Каля 18-й гадзіны на шляху да працы затрымалі 30-гадовую Юлію Міхайлаву. Праз некаторы час сілавікі прыехалі да яе дадому з ператрусам.

Пазней супрацоўнікі ў цывільным затрымалі брата Юліі 27-гадовага Пятра і яе старэйшую сястру 36-гадовую Лілію Субач, у якой двое непаўналетніх дзяцей. З супрацоўнікамі міліцыі і паехала маці затрыманых Таццяна Міхайлава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0