Прыхільнікі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў сераду правялі акцыі пратэсту. Яна праходзіць у Маскве і яшчэ некалькіх дзясятках гарадоў Расіі, ад Сібіры і Урала да поўдня і захаду Расіі. Да яе далучацца некалькі гарадоў за мяжой. Арганізатары маскоўскай акцыі падавалі заяўку на ўзгадненне мерапрыемства, аднак ім адмовілі.

Прыхільнікі палітыка патрабуюць дапусціць да яго лекараў. За дзень да пратэстаў Навальнага перавялі ў стацыянар бальніцы ў іншай калоніі Уладзімірскай вобласці, але дактароў да яго так і не пусцілі. Ён працягвае галадоўку.

Акцыі не ўзгодненыя.

Папярэднія акцыі ў падтрымку Навальнага, якія праходзілі сёлета, суправаджаліся масавымі затрыманнямі. Былі распачатыя крымінальныя справы — аб нападзе на паліцэйскіх і аб парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў.

МУС ацаніла колькасць удзельнікаў акцыі ў Маскве ў 6 тысяч чалавек. Па ацэнцы тэлеканала «Дождж», іх каля 10 тысяч.

Расійскія СМІ паведамляюць пра сотні затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0