Tut.by

Tut.by

Тагачасны міністр Караеў расказваў, што Сцяпан увозіў у Беларусь небяспечныя хімікаты, якімі хацеў атруціць міліцыянтаў. Латыпава падазравалі па артыкуле 293 КК — «Масавыя беспарадкі».

Затрыманага жыхара «Плошчы пераменаў» падазраюць у намеры выкарыстоўваць атруту супраць міліцыі

Але цяпер СК расказаў, што ў выніку інкрымінуецца Латыпаву:

Паводле звестак ведамства, Латыпаў арганізоўваў правядзенне сустрэч удзельнікаў групы, сумеснае распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў пратэснага характару на фасады будынкаў і збудаванняў.

Адзначаецца, што з удзельнікамі чата мужчына стварыў майстэрні па вырабе «пратэснай сімволікі», у тым ліку сцягоў. Паведамляецца, што ён інфармаваў «адміністратараў радыкальных і экстрэмісцкіх Telegram-каналаў з дапамогай чат-бота аб створаным ім дваровым аб'яднанні і агітаваў іншых асоб да стварэння падобнага на тэрыторыі іншых раёнаў Мінска, што ў канчатковым выніку пацягнула арганізацыю такіх».

Таксама СК паведамляе, што з красавіка 2019 года па верасень 2020 года Латыпаў пад выглядам ажыццяўлення законнай дзейнасці, шляхам падману і ўвядзення ў зман завалодаў грашовымі сродкамі 16 юрыдычных асоб больш чым на 123 тысячы рублёў.

Калі коратка, то ён абяцаў выводзіць баршчэўнік дарагім рэчывам, а насамрэч выкарыстоўваў таннае.

Пра планы атруціць міліцыянтаў няма ні слова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0