Прызнаная палітвязнем таксама і Вольга Маёрава, затрыманая 4 студзеня. Ёй было выстаўленае абвінавачванне паводле арт. 289 КК («Акт тэрарызму»). Паведамляецца, што Вольга адміністравала сацыяльныя сеткі Мікалая Аўтуховіча, які таксама абвінавачваецца ў здзяйсненні акту тэрарызму, вяла тэлеграм-канал.
Праваабаронцы патрабуюць вызвалення Урада і Маёравай.