Юрый Кавалёў з унучкай.
«На мяне крымінальную справу распачалі за тое, што сказаў праўду. Быў на прыёме ў доктара-псіхіятра, праходзіў камісію на права кіравання аўтамабілем. Ну і выказаўся…. А доктарка паведаміла ў міліцыю тое, што я сказаў», — распавёў Свабодзе Юрый Кавалёў.
Ён у 2020—2021 годзе шмат разоў трапляў на «суткі» за «несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы».
«Дзе я толькі не сядзеў: і ў Брагіне, і ў Гомелі, і ў Чачэрску, і ў Буда-Кашалёве. Цяпер яшчэ і праводзілі са мной судова-медыцынскую экспертызу», — дадаў жыхар Чачэрска.
Падчас мінулай кампаніі Кавалёў агітаваў за Святлану Ціханоўскую. Ягоны сын Арцём з'ехаў ад пераследу. Нявестка Кавалёва Кацярына засталася з двума малымі дзецьмі, якім 4 месяцы і 4 гады.