У 2019 годзе члены рады дырэктараў звярнуліся ў юрыдычную фірму для правядзення расследавання, пасля таго як супрацоўніца Microsoft заявіла пра раман з Білам Гейтсам у 2000 годзе, піша The Wall Street Journal.

Падчас расследавання некаторыя члены рады дырэктараў вырашылі, што Гейтсу лепш сысці з пасады дырэктара кампаніі, якую ён заснаваў і ўзначальваў на працягу дзесяцігоддзяў. Гейтс падаў у адстаўку да завяршэння расследавання і да таго, як было б прынята афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні.

Прэс-сакратарка Біла Гейтса сцвярджае, што сыход мільярдэра не звязаны з тым раманам, які быў 20 гадоў таму і скончыўся мірна. Па яе словах, Гейтс хоча больш засяродзіцца на дабрачыннай дзейнасці, чым і абумоўлены яго сыход.

Гейтс сышоў з Microsoft сёлета 13 сакавіка, праз тры месяцы пасля свайго перавыбрання на гэту пасаду.

Два тыдні таму Біл і Мілінда Гейтс заявілі пра развод пасля 27 гадоў шлюбу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0