Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Эксперты сцвярджаюць, што калі сусветная эканоміка пяройдзе да працы цалкам без вугляродных выкідаў, яна адчуе недахоп розных металаў і мінералаў. Трэба будзе павялічыць тэмпы здабычы прыродных рэсурсаў — але, магчыма, ненадоўга. З цягам часу перапрацоўка павінна задаволіць патрэбы ў базавых рэсурсах, такіх як літый.

Пра гэта сведчыць прафесар Рычард Херынгтан, супрацоўнік лонданскага Музея прыродазнаўства, у сваёй новай публікацыі. Як лічыць навуковец, грамадскасць пакуль не разумее, якія наступствы можа выклікаць пераход на больш экалагічны лад жыцця, піша ВВС.

Напрыклад, вытворчасць электрамабіляў звязаная з выкарыстаннем шэрагу рэчываў — кобальту, неадыму, карбанату літыю, дыспрозію і медзі. Кобальт і літый патрэбныя для вырабу акумулятараў, неадым выкарыстоўваюць пры вытворчасці магнітаў для электрарухавікоў. Калі свет цалкам пяройдзе на электракары, патрэбы ў гэтых рэчывах вырастуць у шмат разоў.

Херынгтан спадзяецца, што да 2050 года сусветная эканоміка пачне працаваць у безадходным рэжыме, і ўсе рэсурсы, якія патрэбныя чалавецтву, можна будзе атрымаць шляхам перапрацоўкі.

Да гэтага часу варта знайсці новыя крыніцы рэсурсаў. Такой крыніцай можа быць марское дно, але не ўсе кампаніі згодныя здабываць прыродныя рэсурсы такім чынам. Яны асцерагаюцца шкоды, якую гэта можа прынесці марскім экасістэмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0