«Відавочна спланаваныя дзеянні ўрадаў па закрыцці не толькі іх краін для пасадкі нашых бартоў, але нават з асаблівай фашысцкай ненармальнасцю закрываюць адзін за адным паветраныя калідоры. Здзекуюцца з нас, з людзей, незалежна ад пашпарта. І гэта да расследавання інцыдэнту, у якім, можа, і ёсць вінаватыя, але дакладна не Белавія. Гэта, вядома ж, поўнае зневажанне асноў дэмакратыі. Караюць невінаватую Белавія, ды яшчэ і не пачаўшы толкам расследаванне. Подласць. Ды яшчэ, праўда, суседзі вырашылі як заўсёды на гэтым зарабіць. Але гэта якраз нядзіўна і не ў першы раз. А што Белавія? Дык вось. Не дачакаецеся, спадары ў смокінгах і мятліках, работнікі кінастудый! Мы не скароцім персанал на 50%, як вы б хацелі. Мы прарвёмся! Васількі застануцца ў небе, мы будзем лётаць!» — напісаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0