БелТА

БелТА

Тэма пастаўкі расійскіх вуглевадародаў на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы набыла новае гучанне на фоне санкцый ЗША, якія загадваюць спыніць усе стасункі з Наваполацкім НПЗ, адзначае БелТА.

«Урады вельмі сур'ёзна прапрацавалі гэтае пытанне, і як мінімум мы дамовіліся, што ніякіх пытанняў з пастаўкамі нафты не будзе. Расіі гэта выгадна. Мы можам 22 мільёны тон нафты перапрацаваць, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Па пастаўках нафты для НПЗ Беларусі ніякіх праблем не будзе, так было сказана прэзідэнтам Расіі. Як і з пастаўкамі нафтапрадуктаў на рынак Расіі, і на знешні рынак».

Па словах Лукашэнкі, пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў запланаваных аб'ёмах. Таксама на сустрэчы была дасягнута прынцыповая дамоўленасць па мінімізацыі страт беларускіх НПЗ ад падатковага манеўру ў Расіі з 1 студзеня 2022 года. Урадам даручана канчаткова адпрацаваць гэтую схему.

«Па падатковым манеўры мы знайшлі развязкі. Нават не мы, а ўрады, мы проста гэта ўзгаднілі і зацвердзілі. Далей будзем весці дыялог і дамаўляцца», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка сказаў, што пытанне вайсковых баз не абмяркоўвалася.

«Ніякіх абмеркаванняў у плане перакідання ўзброеных сіл Расіі на пастаяннай аснове, стварэння нейкіх баз, пра гэта нават гаворкі не ішло. І гэта нам не трэба. Таму што па нашай канцэпцыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы ў гэтым пакуль няма ніякай неабходнасці. Будзе нейкая насцярожанасць, мы будзем бачыць актывізацыю ў НАТА, аж да ваеннага канфлікту — на працягу сутак (базы ў нас, аэрадромы і іншае вызначаны) расійскія падраздзяленні і войскі будуць перакінутыя ў Беларусь», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Мядзведзеў: Расія стамілася ад канфрантацыі з Захадам

Кіраўнік банка ВТБ пра сітуацыю з Ryanair: Да Расіі зноў могуць прычапіцца, але «ў нас няма нічога антыамэрыканскага і не было»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0