Белавія

Белавія

«Украіна закрыла для нас неба. У нас ёсць свой санаторый у Крыме, у Місхоры, куды людзі заўсёды ездзілі, лёталі. Каб не абвастраць адносін, мы праз Украіну, хто на цягніку, хто на аўтамабілі, хто на самалёце. Цяпер закрылі неба. Я сказаў Пуціну: «Ты падумай, як нам трапіць у Крым. Не праз Польшчу ж мы паляцім: туды таксама не пускаюць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія прапрацуюць пытанне аб адкрыцці авіярэйсаў у Крым. Адпаведнае даручэнне ўжо дадзена кампетэнтным ведамствам.

«Я думаю, тут не будзе праблем, — дадаў Лукашэнка. — Закрылі неба — ну што ж, ёсць і больш адкрытыя дзяржавы, праз якія мы заўсёды можам трапіць у Крым».

Адказваючы пытанні журналістаў, Лукашэнка ўдакладніў:

«А што тычыцца Крыма, вы заўважце: я сказаў, што мы прапрацуем гэтае пытанне. Але мы не можам забараніць ляцець у Крым праз Украіну. Гэта ж не мы ініцыятары. Я задаў пытанне Парашэнку (яшчэ ён быў прэзідэнтам): «А як мне цяпер патрапіць у Крым? — «Не пытанне. Я цябе прашу: толькі праз Украіну». Я кажу: «Зразумеў». Сёння я б хацеў задаць пытанне Зяленскаму: а пры жаданні паляцець у Крым — мне як сёння? Толькі праз Расію.

Таму я тут абсалютна вольны і не перажываю. Яны зладзілі гэтую каніцель, гэтую камбінацыю на ўзроўні правакацыі. Таму, напэўна, з мяне ўжо нічога не возьмеш, як і з усіх астатніх беларусаў».

Раней гендырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец заявіў, што адна з умоў для выканання рэйсаў на паўвостраў — «палітычнае прызнанне Крыма як часткі Расіі». «Будзе палітычнае рашэнне — будзем глядзець», — заявіў ён.

Беларускія самалёты і цягнікі ўжо некалькі гадоў не лётаюць і не ездзяць у Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0