Улетку 2020-га тэатр пакінулі многія акцёры. Няфёдава была сярод тых, хто асудзіў людзей, што звольніліся.

На сустрэчы з Лукашэнкам у лютым 2021-га Няфёдава плакала, кажучы пра яго выхад з аўтаматам.

Аляксандр Лукашэнка наведаў у лютым Купалаўскі тэатр, пабываў на рэпетыцыі спектакля «Паўлінка» і пагутарыў з артыстамі. Як распавяла актрыса Вольга Няфёдава, цяпер у калектыве працуюць надзейныя, адданыя сваёй справе людзі.

«Усе ўстойлівыя, усе трымаюцца, не прадаюць, не здаюць, таму што ў іх ёсць перакананні, ёсць душа, ёсць самае галоўнае — радзіма і тое, што мы дорым сваю душу ў імя самага галоўнага», — сказала яна.

Яна прызналася, што вельмі хваравіта ўспрыняла сыход з тэатра значнай часткі трупы і ёй сорамна за калегаў. Іх рашэнне яна лічыць як мінімум недальнабачным, таму што на той момант вырашаўся не лёс тэатра, а стаўкі былі значна вышэйшыя.

«Стаяла ўжо такое пытанне — радзімы. Не проста сцягі, яшчэ нешта. А менавіта радзімы, якую сапраўды хапнуць і не заўважаць. Тут глабальны момант. Як яны не зразумелі? Чаму яны так купіліся? Здалі за бесцань, не падумаўшы? Я не ведаю…» — эмацыйна выказалася артыстка.

На яе думку, падстаў для незадаволенасці ў калектыву не было, бо ў тэатры створаны выдатныя ўмовы для творчасці.

«Дзякуючы вам і нам — усім — мы флагманы», — падкрэсліла Вольга Няфёдава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0