Рэдактар-заснавальнік інтэрнэт-выдання «Українська правда» Алёна Прытула і генеральны дырэктар Dragon Capital Томаш Фіяла заключылі пагадненне, па ўмовах якога 100% карпаратыўных правоў на выданне і ўсе яго актывы пераходзяць у групу кампаній Dragon Capital.

Бакі дамовіліся аб тым, што рэдакцыйная палітыка выдання і падыходы да працы застануцца без змен.

 

Інвесткампанія Dragon Capital чэха Фіялы ўжо валодае часопісам і сайтам НВ, «Радіо НВ», а таксама кантрольным пакетам выданняў «Мінфін» і Finance.ua.

Такім чынам, Фіяла становіцца адным з найбуйнейшых украінскіх медыя-магнатаў.

Ва ўкраінскім сегменце грамадска-палітычных інтэрнэт-выданняў ёсць умоўная група так званых «якасных медыя». І НВ, і «Українська правда» трапляюць у гэтую катэгорыю.

У абодвух ёсць ядро лаяльнай аўдыторыі, якая ў той ці іншай форме гатовая плаціць за кантэнт.

Украінскае медыя-асяроддзе мяркуе, што купля аўтарытэтнага выдання можа быць выклікана не толькі бізнэс-логікай, але і жаданнем Фіялы ўдзельнічаць у палітычным жыцці Украіны.

Для Украіны гэта цікавы прэцэдэнт ўзнікнення першага холдынгу «якасных медыя», незалежных ад буйных алігархічных сіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0