За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 915 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1250, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 395 990 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 387 338 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 2871 пацыент з выяўленым каранавірусам.

Больш за 542,3 тысячы чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш 297,1 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0