Так Адамкус адрэагаваў на дасланую Генеральнай пракуратурай Беларусі просьбу аб прававой дапамозе да літоўскіх пракурораў апытаць яго як сведку ў рамках расследавання справы аб «генацыдзе жыхароў Беларусі» падчас Другой сусветнай вайны.

«Гэта абсурд», — сказаў BNS прэзідэнт.

Старшы пракурор упраўлення Генпракуратуры Беларусі Эдуард Скурат у сераду заявіў, што валодае інфармацыяй, што Адамкус быў даручэнцам Антанаса Імпулявічуса, які камандаваў батальёнам дапаможнай паліцыі, што падпарадкоўваўся СС, які падчас вайны праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі.

«Я нават не ведаю, што такія арганізацыі ўвогуле існавалі, уяўлення не маю, што яны рабілі і хто гэтыя людзі. Упершыню чую», — сказаў Адамкус.

Ён назваў дзеянні беларускай праваахоўнай сістэмы «дурной спробай адцягнуць увагу ад барацьбы беларусаў за свабоду».

«Думаю, што гэта ніяк не жаданне нешта высветліць, а проста фармальная правакацыя, каб уцягнуць пабольш людзей у іх унутраныя праблемы», — сказаў экс-прэзідэнт Літвы.

Чытайце таксама: Запыт пракуратуры адносна Адамкуса: здаецца, адно прынялі за другое, а другое паблыталі з трэцім

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0