Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Адносіны паміж чылійскім і аргенцінскім футболам — адзін з самых яскравых прыкладаў футбольнага суперніцтва. Таму не дзіва, што калі гульцы чылійскай нацыянальнай зборнай падчас трэніроўкі пабачылі над полем беспілотнік, яны палічылі, што гэта — шпіёнскі дрон зборнай Аргенціны, іх суперніка па гульні ў рамках кваліфікацыі да Чэмпіянату свету — 2022.

Тады каманда падняла ў неба ўласны дрон, які хутка даставіў уніз «шпіёнскую камеру». Але аказалася, што падазроны беспілотнік, які проста правяраў вулічнае асвятленне, належыць чылійскай энергетычнай кампаніі, распавядае ВВС.

Інцыдэнт здарыўся ў чылійскай сталіцы Санцьяга на стадыёне імя Хуана Пінта Дурана, дзе трэніравалася паўднёваамерыканская каманда. Як пішуць мясцовыя медыя, менавіта трэнер зборнай Марцін Ласартэ прыняў рашэнне перахапіць падазроны беспілотнік.

У футболе і раней гучалі скаргі на шпіянаж з дапамогай дронаў. У 2014 годзе трэнер французскай зборнай Дзідзьё Дэшамп западозрыў няладнае, калі перад першай для Францыі гульнёй чэмпіянату свету, у якой каманда павінна была сустрэцца з Гандурасам, над базай спартоўцаў з’явіўся беспілотнік. Дэшамп нават звярнуўся ў ФІФА з просьбай правесці расследаванне.

У 2017 годзе аналагічныя абвінавачванні прагучалі ўжо з боку Гандураса. Каманда заўважыла падазроны беспілотнік, які нібыта належаў аўстралійскай зборнай, падчас падрыхтоўкі да гульні кваліфікацыйнага раўнда Чэмпіянату свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0