Як паведамляе МЗС Літвы, на памежным пераходзе Медзінінкай беларускія памежнікі запатрабавалі сарваць дыпламатычныя пломбы і адкрыць аўтамабіль. Паколькі літоўскія дыпламатычныя кур'еры не пагадзіліся выканаць гэтае патрабаванне, аўтамабіль быў вымушаны развярнуцца і вярнуцца на тэрыторыю Літвы.

«Затрыманне аўтамабіля, што перавозіў дыпламатычную пошту, ля дзяржаўнай мяжы груба парушае Венскую канвенцыю аб дыпламатычных зносінах. Беларусь яшчэ раз прадэманстравала, што для гэтай дзяржавы не існуе правілаў цывілізаванага свету. Гэта лютая ў цэнтры Еўропы дыктатура», — кажа міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Згодна з Венскай канвенцыяй, дыппошта не можа быць адкрыта або затрыманая, а дыпкур'еру пры выкананні абавязкаў прадастаўляецца ахова прымаючага боку. Ён карыстаецца недатыкальнасцю і не можа быць затрыманы або ўтрымлівацца пад вартай ні пад якой падставай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0