Сям'я з трох чалавек адпачывала ля гаражоў. 24-гадовы бацька распаліў мангал для гатавання шашлыкоў. Потым узяў на рукі сваю гадавалую дачку і вырашыў дадаць вадкасці для распальвання ўжо ў распалены мангал. У гэты момант пластыкавая бутэлька трэснула, вадкасць трапіла на рукі і вопратку мужчыны і дзіцяці і загарэлася. Мужчына збіў полымя з сябе і дачкі. Пасля чаго на асабістым аўтамабілі мужчына з жонкай і дзіцем самастойна паехаў у бальніцу.
Мужчыну шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне. Дзяўчынка ў рэанімацыі.