Кіроўца трамвая парушыў правілы дарожнага руху і ўчыніў ДТЗ
Здарэнне адбылося ў Мінску каля 8:15 раніцы ў панядзелак.
Кіроўца трамвая праехаў скрыжаванне вул. Даўгабродскай і вул. Чабатарова на забараняльны сігнал святлафора і ўдарыў аўтамабіль «Нісан», паведамляе ДАІ.
На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.