У лісце «звярнулі ўвагу на выкарыстанне палітычных матываў у форме зборнай Украіны», адзначыўшы, што гэта парушае прынцыпы УЕФА, якія забараняюць палітычныя выказванні.

На форме зборнай Украіны намаляваны контур тэрыторыі краіны, у тым ліку акупаваны Расіяй Крым. Акрамя гэтага, на футболкі нанесены патрыятычны лозунг «Слава Украіне — героям слава!».

У самім УЕФА 7 чэрвеня афіцыйна заявілі, што форма не парушае рэгламенту.

Крым быў незаконна акупаваны Расіяй у 2014 годзе па выніках «рэферэндуму». За межамі Расіі яго вынікі не прызналі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0