Скрыншот відэа МУС
58-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем: «Рэно» з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў дрэва, паведамляе прэс-служба МУС.
Загінулі дзве дзяўчынкі 12 і 13 гадоў. Яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі на заднім сядзенні.
Кіроўца і 57-гадовая жанчына з траўмамі дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.
Вядома, што яны ехалі на выпускны да сястры загінулых.