Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Першыя выпрабаванні новага метаду прафілактыкі ліхаманкі дэнге прайшлі ў інданезійскім горадзе Джак’якарта, але пазней геаграфію тэставання пашырылі, спадзеючыся перамагчы вірус на большай колькасці тэрыторый. Сутнасць тэхналогіі — інфіцыраванне маскітаў бактэрыямі пад назвай Вальбахіі, піша ВВС. Яйкі маскітаў змяшчалі ў вёдры з вадой і бактэрыямі кожныя два тыдні. Урэшце працэс стварэння заражанай бактэрыямі папуляцыі маскітаў заняў дзевяць месяцаў.

Гэтыя бактэрыі не шкодзяць насякомым, але яны размяшчаюцца ў тых жа частках цела маскіта, куды павінны пранікнуць вірус дэнге. Бактэрыі змагаюцца за рэсурсы і праз гэта ўскладняюць для віруса магчымасць размнажацца. Таму зніжаецца верагоднасць таго, што пры ўкусе хворага чалавека такі маскіт стане пераносчыкам ліхаманкі дэнге.

Падчас выпрабаванняў у Джак’якарце маскіты, інфіцыраваныя бактэрыямі, былі выпушчаныя ў палове раёнаў горада. Вынікі паказалі, што лячэнне знізіла на 77% колькасць выпадкаў ліхаманкі дэнге. Таксама на 86% паменшала колькасць тых выпадкаў хваробы, падчас якіх патрэбна шпіталізацыя.

50 год таму мала хто чуў пра гэтую хваробу, але з таго часу колькасць выпадкаў ліхаманкі дэнге дарасла да ўзроўню бязлітаснай пандэміі. У 1970 годзе толькі ў дзевяці краінах свету здараліся моцныя ўспышкі хваробы, але цяпер іх колькасць у Азіі і Паўднёвай Амерыцы дасягнула 400 мільёнаў за год. Адзін з вядомых сімптомаў ліхаманкі дэнге — боль у мускулах і костках, а ўспышкі хваробы бываюць настолькі моцныя, што выклікаюць перапаўненні шпіталяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0