Суд прысудзіў мужчыну, які ўдарыў прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, да чатырох месяцаў зняволення.

Пракуратура Францыі патрабавала для яго 18 месяцаў зняволення з пяцігадовым абмежаваннем у праве мець зброю. Суд, аднак, прызначыў нападніку чатыры месяцы турмы, а яшчэ 14 замяніў пакараннем у выглядзе двух гадоў умоўна. На працягу гэтых двух гадоў ён будзе абавязаны працаваць або праходзіць навучанне, а таксама атрымліваць псіхалагічную дапамогу і не здзяйсняць ніякіх новых правапарушэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0