Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца (на 4 порцыі):

  • 6 шклянак малака
  • 1 шклянка цукру
  • 12 штук яечных жаўткоў
  • 8 штук персікаў
  1. Зняць шкурку з персікаў і здрабніць іх у блендары да стану пюрэ.
  2. У вялікай каструлі змяшаць злёгку ўзбітыя жаўткі, 3 шклянкі малака і цукар.
  3. Паставіць каструлю на вельмі маленькі агонь, узбіваць і награваць, пакуль сумесь не стане густой.
  4. Зняць каструлю з агню і дадаць персікавае пюрэ. Перамяшаць і павольна ўліць яшчэ 3 шклянкі малака.
  5. Астудзіць сумесь у халодным месцы і паставіць у лядоўню.
  6. Кожныя 30 хвілін перамешваць, каб дэсерт атрымаўся крэмавай і мяккай тэкстуры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?