«Першы энергаблок БелАЭС з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму выпрацаваў 2,9 млрд кВт.г электраэнергіі. Гэта дазволіла краіне зэканоміць валюты больш чым на 100 млн даляраў. Не закуплялі мы імпартаваны прыродны газ для выпрацоўкі электраэнергіі. З улікам таго, што станцыя перайшла працаваць у рэжым прамысловай эксплуатацыі, эканамічны эфект зніжэння валютнай нагрузкі на краіну ў год складзе каля 550 млн даляраў», — патлумачыў Міхадзюк.

«Узровень жыцця насельніцтва расце, таму мы распрацавалі разам з аблвыканкамамі праграму на найбліжэйшую пяцігодку, якая максімальна задаволіць попыт насельніцтва. Мы будзем падвойваць колькасць сетак, якія падлягаюць рэканструкцыі», — дадаў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0