Пра гэта паведаміў у суботу тэлеканал NBC са спасылкай на крыніцы, піша ТАСС.

«Са слоў асобы, паінфармаванай аб працэсе планавання, для Белага дома ключавой задачай паводле вынікаў запланаванай на сераду сустрэчы будзе даць зразумець, што Байдэн даў жорсткі сігнал Пуціну, у адрозненне ад тых сяброўскіх стасункаў, якія прадэманстраваў папярэдні прэзідэнт Дональд Трамп пасля ягонай першай сустрэчы з Пуціным», — гаворыцца ў матэрыяле. Паводле звестак тэлеканала, у Белым доме спадзяюцца, што прыезд Байдэна на саміт у Жэневе пасля «некалькіх дзён сустрэч з найбліжэйшымі амерыканскімі хаўруснікамі» павінен паказаць Маскве наяўнасць «адзінага фронту» ў супрацьдзеянні расійскаму боку.

Як удакладняецца ў матэрыяле, «супрацоўнікі Белага дома заявілі, што будуць сустрэчы Байдэна і Пуціна ў больш шырокім і больш вузкім фарматах». Гэтыя супрацоўнікі «не ўказалі, што будзе сустрэча адзін на адзін, падчас якой у пакоі не будзе памочнікаў і дарадцаў ніводнага з лідараў». У суботу прадстаўнікі Белага дома заявілі, што Байдэн правядзе асобную прэс-канферэнцыю пасля сустрэчы з Пуціным.

Пуцін і Байдэн сустрэнуцца ў Жэневе 16 чэрвеня. Гэта будзе першы расійска-амерыканскі саміт з часу сустрэчы Пуціна з Трампам у Хельсінкі ў ліпені 2018 года. Тады лідары размаўлялі сам-насам крыху больш за дзве гадзіны, затым да іх далучыліся члены дэлегацый. Прэзідэнты абмеркавалі пытанні двухбаковых і міжнародных адносін, а па выніках саміту абодва лідары адзначылі, што зроблены вялікі крок наперад.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?