«Эрыксэн быў мёртвы. У яго спынілася сэрца. Я не ведаю, як нам удалося выратаваць яго, гэта адбылося вельмі хутка. Не магу растлумачыць прычыну таго, што адбылося, мы не ведаем, што адказаць», — сказаў Юльман

Акрамя гэтага, Юльман адзначыў, што лічыць памылковым рашэнне працягнуць матч супраць Фінляндыі. «Гульцы не ведалі, што здарылася, магчыма, яны страцілі свайго найлепшага сябра. Мне здаецца, нам не варта было гуляць, але прыняць рашэнне было цяжка. Магчыма, нам варта было сесці ў аўтобус і пакінуць стадыён».

Ён адзначыў, што Эрыксэн заклікаў партнёраў па камандзе працягнуць гульню. «Крысціян сказаў, што хацеў, каб мы гулялі далей. Было прыемна бачыць усмешку на яго твары. Будзем гуляць дзеля яго», — адзначыў Юльман.

Па словах галоўнага доктара зборнай Даніі Мортэна Боэсена, гульца абследуюць у бальніцы, каб зразумець, з-за чаго адбылося спыненне сэрца.

Крысціян Эрыксэн страціў прытомнасць падчас матчу Еўра-2020: медыкі на полі правялі рэанімацыю

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?