Падаваць дакументы на візы трэба будзе ўсцяж у консульствы па месцы жыхарства. Распараджэнне мае на мэце спрашчэнне атрымання віз і такім чынам падтрымку тых беларусаў, хто хоча прыехаць у Польшчу. Дакумент уступае ў сілу 14 чэрвеня 2021 года.

Дагэтуль візавымі пытаннямі займаліся консулы, цяпер такое права надаецца міністру замежных спраў. Мяркуецца, што працэдура атрымання віз павінна стаць зручнейшай і хутчэйшай.

Беларусь — пакуль адзіная краіна, грамадзянам якой Польшча дазволіла атрыманне віз праз МЗС. Як будзе выглядаць уся працэдура, і якімі будуць тэрміны — пакуль дакладна не вядома.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?