Фота «Народнай волі»

Леанід Левановіч нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна, скончыў журфак БДУ, працаваў у рэспубліканскіх газетах, літаратурных часопісах, на тэлебачанні, у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Друкаваўся ад 1955 года. Аўтар кніг нарысаў «Гаспадар зямлі», «Зялёны трохкутнік», зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю», «Якар надзеі», раманаў-хронік пра пасляваенную вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993) ды інш.

Некалькі апошніх гадоў жыў у вёсцы Пятрылава (ваколіцы Хаценчыцаў), што ў Вілейскім раёне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?