— Аварыя здарылася ўчора, недзе каля 11-й вечара. Я ехаў з працы дамоў. Мяне перад Шчарбінамі абагнаў «Пасат». Ён праляцеў на вялікай хуткасці. Было бачна, як спрацавала камера, што стаіць у Шчарбінах, — расказаў «Рэгіянальнай» сведка. — Далей убачыў, як патухла сустрэчнае святло і з’явіліся дробныя ўспышкі агню. Калі пад’ехаў бліжэй, зразумеў, што здарылася лабавое сутыкненне «Пасата» з фурай. Я спыніўся, выйшаў. Побач стаяў у шоку кіроўца фуры. Легкавая машына была вельмі моцна пашкоджаная, з яе быў відаць чалавек. Аўтамабіль пачынаў гарэць. Мы тушылі вогнетушыцелямі, якія мелі з сабой. Але гэтага аказалася недастаткова.

Пачалі спыняцца іншыя кіроўцы. Неслі вогнетушыцелі, паціху збівалі полымя. Людзі дасталі кіроўцу. Ён, здаецца, адразу быў з пульсам. Прыехалі работнікі МНС, пасля медыкі. Яны канстатавалі смерць кіроўцы. Пасажыра выратавальнікі выразалі з салона, медыкі хацелі яго ўратаваць, аднак не змаглі.

rh.by

rh.by

Абставіны здарэння пацвердзіла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Алена Крупеніна. Па яе інфармацыі, загінулыя ў «Пасаце» — 29-гадовыя маладзечанцы. Сутыкненне здарылася з-за таго, што вадзіцель не справіўся з кіраваннем і выскачыў на сустрэчку. Тут ён сутыкнуўся з цягачом «Рэно Прэміюм» з паўпрычэпам, якім кіраваў 28-гадовы мужчына, таксама жыхар Маладзечна.

Кіроўца і пасажыр «Пасата» не былі прышпілены рамянямі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0