Ён таксама распавёў аб некаторых дэталях саміту, які пачнецца праз некалькі гадзін (14:35 па Мінску).
Так, напрыклад, прэзідэнты будуць размаўляць столькі, колькі палічаць патрэбным, у часе іх ніхто не абмяжоўвае.
«Кіраўнікі дзяржаў — яны і ёсць кіраўнікі дзяржаў. Калі яны палічаць неабходным гаварыць сам-насам, яны будуць гаварыць сам-насам, і час таксама для прэзідэнтаў ніхто не фіксуе. Гэта будзе абсалютна іх выбар», — растлумачыў Пяскоў.
Паводле яго слоў, Пуцін і Байдэн пачнуць перамовы ў кампаніі кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, але пазней змогуць правесці перамовы сам-насам, калі палічаць патрэбным.