Борт расійскага лідара прызямліўся ў аэрапорце Жэневы. Адтуль ён накіруецца на вілу Ла-Гранж, размешчаную на беразе Жэнеўскага возера.

Саміт Пуціна і Байдэна стане іх першай асабістай сустрэчай з моманту ўступлення прэзідэнта ЗША на пасаду. Як чакаецца, яна працягнецца каля пяці гадзін і пачнецца ў 13:35 па мясцовым часе (14:35 па Мінску).

Да яе пачатку палітыкі сфатаграфуюцца з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам. У 15:55 пачнецца пашыраная сустрэча Байдэна і Пуціна з удзелам дэлегацый, а ў 17:40 пройдзе яе другі раўнд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?