«Выкажам здагадку, праз пару гадоў мы з вамі адкрываем газету, дзе на першай паласе велізарным шрыфтам надрукавана: «За 100 светлавых гадоў ад нас знайшлі планету, на якой пацверджаная наяўнасць арганічнага жыцця»… Палёты на такія адлегласці нам не будуць даступныя яшчэ мінімум 250-300 гадоў», — сказаў ён.

Такім чынам, вывучыць планету ў іншай зорнай сістэме з дапамогай зонда не ўяўляецца магчымым, а для таго, каб яе разглядзеў тэлескоп, ён павінен мець каласальныя памеры. Так, каб атрымаць малюнак гэтага аб'екта памерам нават у адзін піксель, спатрэбіцца аптычны тэлескоп дыяметрам у 90 кіламетраў. Цяпер для пошуку экзапланет выкарыстоўваюцца непрамыя метады выяўлення. Яны сведчаць пра наяўнасць планет, але не дазваляюць бачыць планеты візуальна.

Каб убачыць далёкія планеты, Турышаў прапануе выкарыстоўваць Сонца ў якасці лінзы.

«Не ўдаючыся ў дэталі, скажу, цягам 9 месяцаў 1-метровы тэлескоп дазволіць нам убачыць экза-Зямлю, якая знаходзіцца за 100 светлавых гадоў ад нас з дакладнасцю 20-25 кіламетраў на яе паверхні», — паведаміў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0