Wikimedia Commons

Пра гэта паведаміў партал Novinky.cz са спасылкай на міністра аховы здароўя Уладзіміра Ленгварскага.

Усяго на прышчэпку расійскай вакцынай запісаліся каля 10 тыс. чалавек, а ўлады краіны закупілі 200 тысяч доз (для вакцынацыі 100 тыс. чалавек). Цяпер першую дозу чакаюць 5,8 тыс. грамадзян краіны.

Магчыма, краіна будзе прадаваць або перадаваць лішак доз вакцыны іншым краінам.

Па стане на 17 чэрвеня ў Славакію было дастаўлена амаль 4 млн доз вакцын супраць COVID-19, у тым ліку 2,3 млн —Pfizer/BioNTech, 910,2 тыс. — AstraZeneca, 386,4 тыс. — Modernа, 102,4 тыс — Johnson&Johnson.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?