Самалёт належаў мясцоваму аддзяленню ДТСААФ. Падчас трэніровачнага палёту камандзір экіпажа паведаміў аб адмове аднаго з рухавікоў, пасля чаго было прынята рашэнне вярнуцца на аэрадром. Пры развароце самалёт зачапіў крону дрэў крылом, упаў на зямлю і разбіўся.

На борце самалёта знаходзіліся 19 чалавек. Дзевяць з іх загінулі.

Let L-410 «Turbolet» — шматмэтавы двухматорны самалёт, распрацаваны ў Чэхаславакіі ў канцы 1960-х гадоў. Ён прызначаны для эксплуатацыі на непадрыхтаваных грунтавых, травяных, снежных пляцоўках і на аэрадромах з кароткімі ўзлётнымі палосамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0