Такія супрацьпаказанні для вакцынацыі назваў дырэктар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург у размове з РІА «Навіны», піша lenta.ru.

Паводле яго слоў, у такіх выпадках вакцынацыю варта адкласці на два тыдні.

У той жа час Гінцбург падкрэсліў, што бранхіяльная астма, сардэчна-сасудзістыя захворванні, гепатыт С, а таксама анкалагічныя захворванні ў стадыі рэмісіі не з'яўляюцца супрацьпаказаннямі для атрымання прышчэпкі.

«Кардыяхворых з паталогіяй трэба ў першую чаргу вакцынаваць. Бо, калі яны заразяцца, яны ў першай групе рызыкі —дыябетыкі, кардыяхворыя», — заявіў ён, заклікаўшы такіх пацыентаў зрабіць прышчэпку як мага хутчэй.