Фота Надзеі Бужан

«У іншыя часы гэтыя дзве кнігі выйшлі б на паперы, у найлепшым выдавецтве. Прадаваліся б у добрых кнігарнях. Але я вырашыў, што ў цяперашніх умовах лепш за ўсё закінуць іх у бязмежнае вольнае сеціва (заўсёды любіў гэты аксюмаран)», — напісаў ён у фэйсбуку.

«Увогуле, для мяне гэта штосьці зусім новае — выступаць у ролі электроннага аўтара. Таму хвалююся — і спадзяюся, што рашэнне маё было правільнае. У іншай Беларусі ў гэтых кніг будзе іншы фармат», — дадае ён

«Тэатр шчаслівых дзяцей» — «дзіцячая, але ў той самай ступені дарослая» кніжка, беларускае фэнтэзі з элементамі палітычнага трылеру. «Плошча Перамогі» — раман-прыпавесць, «які толькі прыкідваецца гістарычным».