У Белым доме паведамілі пра смерць аднаго з сабак Джо Байдэна, нямецкай аўчаркі Чэмпа, які пражыў з сям'ёй Байдэнаў 13 гадоў, піша CNN.

Чэмп памёр у сямейным доме Байдэнаў у Дэлавэры.

«Са шкадаваннем паведамляем аб тым, што сёння сышоў наш улюбёнец, нямецкая аўчарка Чэмп. Ён быў нашым пастаянным дарагім кампаньёнам апошнія 13 гадоў і яго любіла ўся сям'я Байдэнаў», — распавялі Джо Байдэн і першая лэдзі Джыл Байдэн у заяве.

У сям'і ёсць яшчэ адзін сабака, Мейджар, ён далучыўся да сям'і на 10 гадоў пазней.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?