Відавочца Максім бачыў момант аварыі. Ён расказаў НН, што матацыкліст ехаў на зялёнае святло, а хлопец тым самым часам перабягаў дарогу.

«Мы з матацыклістам разам стаялі на святлафоры пад мостам з боку Траецкага прадмесця. Загарэлася зялёнае, матацыкл паехаў, набраў хуткасць.

А пешаход пералез праз агароджу з боку «Бургер Кінга» і пабег у бок прыпынку каля царквы. Перабег паўдарогі і там трапіў пад матацыкл. Неяк яго за нагу зачапіла, ён зрабіў сальта, упаў і страціў прытомнасць. Яму надзелі бандаж на шыю, наклалі шыну на нагу і павезлі ў бальніцу.

А матацыкліст саскочыў, таму што страціў раўнавагу. У матацыкліста таксама шмат ранак, парванае адзенне. Медыкі аказалі яму дапамогу, ад шпіталізацыі адмовіўся».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?